Беларуская Служба

У анексаваным Крыме хакеры ўзламалі тэлеканалы

05.06.2023 13:10
Жыхары акупаванага Крыма ўбачылі відэапаведамленні УСУ аб рыхтаваным Украінай контрнаступленні.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Жыхары анексаванага Расіяй Крыму ўбачылі відэапаведамленні Узброеных сілаў Украіны аб рыхтаваным Украінай контрнаступленні. Як паведамляюць мясцовыя сайты, хакеры ўзламалі некалькі станцый кабельнага тэлебачання.

На думку шэрагу вайсковых аналітыкаў, гэта адзін з элементаў дыверсіі, накіраванай на выкліканне панікі сярод расіянаў, якія жывуць на акупаваных тэрыторыях Украіны.

На працягу некалькіх апошніх дзён расійскія партызаны з антыпуцінскіх атрадаў, якія ваююць на баку Украіны, атакуюць расійскія памежныя заставы і памежныя населеныя пункты. На думку ваенных аналітыкаў, паніка, дэзынфармацыя і дэзарганізацыя ў шэрагах расійскай арміі і спецслужбаў спрыяюць рыхтаванаму Кіевам контрнаступленню.

Найбольшая рызыка нападаў антыкрамлёўскіх дыверсантаў назіраецца ў прымежных з Украінай вобласцях – Белгарoдскай, Бранскай і Курскай.

IAR/аз

Украінскі Генштаб: Верагоднасць расійскіх авіяўдараў застаецца высокай

05.06.2023 09:01
Расіяне выпусцілі 14 рэактыўных снарадаў, нанеслі 40 авіяўдараў і 51 артылерыйскі ўдар па тэрыторыі Украіны.

Палова бамбасховішчаў у Кіеве непрыдатная

05.06.2023 10:01
Кантроль сховішчаў па ўсёй краіне праходзіць па загадзе прэзідэнта Украіны.