Беларуская Служба

МАГАТЭ: Непасрэднай пагрозы бяспецы Запарожскай АЭС няма

06.06.2023 15:33
У выніку падрыву расіянамі Кахоўскай ГЭС, узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы рэзка падае, узніклі праблемы з водазабеспячэннем Крывога Рогу, насельніцтва якога - 600 тыс. чалавек.
ЗАЭС Фота: hutterstock/Olha Solodenko

Кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі Рафаэль Гросі заявіў, што непасрэднай пагрозы бяспецы Запарожскай АЭС няма. Нягледзячы на ​​значнае зніжэнне ўзроўню вады ў вадасховішчы, якое выкарыстоўваецца для астуджэння рэактараў на ЗАЭС, ёсць некалькі альтэрнатыўных крыніц вадазабеспячэння. Галоўная з іх – вялікая сажалка-ахаладжальнік побач з электрастанцыяй. Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі заявіў, што ў гэтым вадасховішчы дастаткова вады, каб астуджваць рэактары напарцягу некалькіх месяцаў:

-Вялікая сажалка-ахаладжальнік побач з электрастанцыяй разлічана на ўтрыманне ўзроўню вады вышэйшым за вышыню вадасховішча. Паколькі рэактары былі адключаныя на працягу многіх месяцаў, аб'ёму гэтай сажалкі, паводле падлікаў, дастаткова для забеспячэння ЗАЭС астуджальнай вадой на працягу некалькіх месяцаў. Агенцтва пацвердзіць гэта ў бліжэйшы час. Вельмі важна, каб гэтае сажалка засталася цэлай. Нельга рабіць нічога, што можа парушыць яго цэласнасць.

У выніку падрыву расіянамі Кахоўскай ГЭС, узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы пачаў рэзка падаць. Ёсць праблемы з водазабеспячэннем, у тым ліку ў Крывым Рогу, горадзе з насельніцтвам больш за 600 тысяч чалавек. Гаворыцца аб непазбежным дэфіцыце вады ў акупаваным Крыме.

iar/эж


Ігар Тышкевіч: Расіяне падарвалі дамбу на Кахоўскай ГЭС, каб шантажаваць заходнія краіны

06.06.2023 12:20
На думку аналітыка, ім вельмі патрэбнае перамір'е, кожнай цаною. 

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі: Калі б не расійскае ўварванне, не было бы падрыву Кахоўскай ГЭС

06.06.2023 14:04
У выніку падрыву расіянамі дамбы Кахоўскай ГЭС вада цалкам або часткова затапіла ўжо 10 вёсак.

МЗС: Польшча прыкладзе ўсе намаганні, каб Расія панесла міжнародную адказнасць за падрыў Кахоўскай ГЭС

06.06.2023 14:38
МЗС Польшчы безагаворачна асуджае чарговы беспрэцэдэнтны акт расійскага варварства на акупаваных тэрыторыях Украіны.