Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі раскрытыкаваў міжнародныя арганізацыі за бяздзейнасць пасля катастрофы ў Новай Кахоўцы

08.06.2023 11:03
Калі міжнародныя арганізацыі забыліся ратаваць жыцці і іх няма на месцы катастрофы, значыць, іх увогуле няма, заявіў лідар Украіны.
Затоплены раён у ХерсонеPAP/Vladyslav Musiienko

Уладзімір Зяленскі заявіў, што пасля падрыву расіянамі дамбы ў Новай Кахоўцы патрэбная дапамога міжнародных арганізацый для ліквідацыі пашкоджанняў і выратавання пацярпелых ад паводкі. Украінскі лідар раскрытыкаваў бяздзейнасць гуманітарных арганізацый і падкрэсліў велізарнасць патрэб Украіны пасля разбурэння дамбы:

- Міжнародныя арганізацыі, такія як Чырвоны Крыж, павінны былі неадкладна падключыцца да выратавання і дапамагчы людзям у акупаваных раёнах Херсона. Кожная ахвяра – прысуд міжнароднаму парадку. Калі міжнародныя арганізацыі забыліся ратаваць жыцці і іх няма на месцы катастрофы, значыць, іх увогуле няма, паколькі яны няздольныя дзейнічаць.

Уладзімір Зяленскі дадаў, што людзям у затопленых раёнах патрэбная ежа, вада і медыцынская дапамога. Паводле яго, украінскія войскі і службы спрабуюць правесці выратавальную аперацыю, нягледзячы на расійскі абстрэл.

Кіраўнік украінскага ўрадa Дзяніс Шмыгаль заявіў, што найбольш складаная сітуацыя на тым баку Дняпра, які застаецца пад расійскай акупацыяй:

- Расійскія акупанты не прыкладаюць ніякіх намаганняў, каб дапамагчы гэтым людзям. Яны аддадзены на волю лёсу. Ад імя ўрада Украіны я заклікаю міжнародныя гуманітарныя арганізацыі дзейнічаць неадкладна. Мы заклікаем іх пачаць эвакуацыю з тэрыторыі акупаванай Расіяй Херсонская вобласці. Трэба ратаваць жыцці тых людзей, якіх акупанты пакінулі на смерць. Трэба дзейнічаць неадкладна.

Вада з разбуранага выбухам вадасховішча затапіла тэрыторыі на правым і левым берагах Дняпра. На заходнім баку, у раёнах, падкантрольных Украіне, праводзіцца эвакуацыя жыхароў. Мяркуецца, што бедства закранула каля 16 тысяч чалавек. Затоплены многія гарады і вёскі, рэгіёну пагражае экалагічная катастрофа.

У акупаваных расіянамі раёнах на ўсходнім беразе Дняпра не праводзіцца эвакуацыя і гуманітарная дапамога. Жыхароў, якія спрабуюць пакінуць затопленыя тэрыторыі, расіяне вяртаюць назад.

IAR/аз

Польскі ўрад акажа Украіне матэрыяльную дапамогу пасля катастрофы на Дняпры

07.06.2023 14:25
Польскі ўрад перадасць Украіне матэрыяльную дапамогу ў выглядзе цыстэрнаў для вады і высокаэфектыўных помпаў.

Украіна будзе супрацоўнічаць з Міжнародным крымінальным судом па прыцягненні да адказнасці віноўнікаў за ўзарванае дамбы на Дняпры

07.06.2023 16:24
«Расію трэба спыніць. Разам з міжнароднай супольнасцю мы прыцягнем да адказнасці вінаватых у гэтым і іншых міжнародных злачынствах».

«Польская гуманітарная акцыя» аб'явіла спецакцыю па дапамозе ахвярам паводкі ў Херсонскай вобласці

07.06.2023 17:11
«Польская гуманітарная акцыя» абвясціла, што будзе дапамагаць украінцам, якія знайшлі прытулак у суседнім Мікалаёве.