Беларуская Служба

Нямецкі канцэрн Rheinmetall паставіць Украіне больш танкаў

08.06.2023 12:01
Rheinmetall заявіў, што можа падрыхтаваць яшчэ 60 баявых машын – каля дзесяці ў месяц.
  Rheinmetall
Нямецкі канцэрн Rheinmetall паставіць Украіне больш танкаўPAP/EPA/HANNIBAL HANSCHKE

Германія абвясціла аб пастаўцы Украіне яшчэ 20 баявых машын пяхоты Marder. Федэральны ўрад таксама паабяцаў дапамогу ў забеспячэнні боепрыпасаў для сістэмы «Гепард», якія паводле ўкраінцаў, неабходных для дзеяння на полі бою. Тэму працягвае Войцех Асіньскі:

- Заказаныя ў Rheinmetall машыны павінны быць дастаўленыя ва Украіну да канца ліпеня. Пакуль Германія перадала Кіеву 40 такіх машын. Адна палова – з запасаў канцэрна, а другая – з рэсурсаў нямецкай арміі. Rheinmetall заявіў, што можа падрыхтаваць яшчэ 60 баявых машын – каля дзесяці ў месяц. Нямецкая армія мяняе БМП Marder на танкі Puma. Таксама да канца ліпеня ва Украіну павінны быць пастаўленыя 10 тысяч снарадаў для артылерыйскай сістэмы «Гепард». Крыніцай павінна была стаць Швейцарыя. Аднак швейцары прытрымліваюцца прынцыпу нейтралітэту, выключаючы рээкспарт зброі. Таму нямецкі канцэрн пабудаваў уласную фабрыку боепрыпасаў у горадзе Унтэрлюс у Ніжняй Саксоніі. Канцэрн атрымаў ад федэральнага ўрада заказ на пастаўку Украіне агулам 300 тысяч снарадаў.

Нагадваем, Германія вывела «Гепарды» з выкарыстання ў 2010 годзе – без увядзення замены. Аднак, па словах вытворцы зброі, зараз згаданыя машыны перажываюць своеасаблівы рэнесанс на ўсходнім полі бою.

IAR/аз