Беларуская Служба

Лондан выдзеліць дадатковыя грошы на падтрыманне ядзернай бяспекі Украіны

08.06.2023 13:30
Захоп Масквой Запарожскай электрастанцыі павялічвае рызыку аварыі, перасцярог Лондан.
ЛонданPhoto:Peggy_Marco/pixabay.com/CC0 Public Domain

Больш за 700 тысяч фунтаў стэрлінгаў ахвяруюць брытанцы Міжнароднаму атамнаму агенцтву. Мэта – знізіць рызыку ядзернай аварыі ва Украіне. З пачатку вайны брытанцы перадалі Украіне 5 мільёнаў фунтаў. Дадатковыя грошы павінны дапамагчы Украіне больш эфектыўна клапаціцца пра бяспеку.

Лондан таксама паўтарыў сваю ранейшую пазіцыю, што захоп Масквой Запарожскай электрастанцыі павялічвае рызыку аварыі.

IAR/аз