Беларуская Служба

Пасля падрыву дамбы ў Новай Кахоўцы затопленая тэрыторыя ў 600 квадратных кіламетраў

08.06.2023 15:01
Паводле інфармацыі мясцовых украінскіх уладаў, сітуацыя на беразе, які кантралююць расійскія войскі, надзвычай складаная.
         600
Пасля падрыву дамбы ў Новай Кахоўцы затопленая тэрыторыя ў 600 квадратных кіламетраў PAP/EPA/GEORGE IVANCHENKO

Паводка, узніклая пасля падрыву дамбы ў Новай Кахоўцы, ахапіла 600 квадратных кіламетраў па абодва бакі Дняпра, паведаміў губернатар Херсонскай вобласці Аляксандр Пракудзін. Затопленыя тэрыторыі як з украінскага боку, так і з боку, які акупуюць расійскія войскі.

«Сярэдні ўзровень вады перавышае 5,5 метра. Падтоплена 600 квадратных кіламетраў Херсонскай вобласці, з іх на правым беразе Дняпра – 32 працэнты, на левым – 68 працэнтаў», – напісаў у сацсетках Аляксандр Пракудзін.

Ён дадаў, што, нягледзячы на абстрэл з боку расіян, эвакуацыя вёсак з украінскага боку працягваецца. На дадзены момант эвакуяваныя амаль 2 тысячы чалавек, многія жыхары затопленых раёнаў самастойна пакінулі свае дамы.

Паводле інфармацыі мясцовых украінскіх уладаў, сітуацыя на беразе, які кантралююць расійскія войскі, надзвычай складаная. Расіяне не праводзяць эвакуацыі і не аказваюць гуманітарнай дапамогі пацярпелым, а жыхароў, якія спрабуюць пакінуць затопленыя тэрыторыі, вяртаюць назад.

Нагадваем, у аўторак расіяне ўзарвалі Кахоўскую ГЭС, у выніку чаго вялізныя масы вады пацяклі па Дняпры ў Чорнае мора. Гэта таксама выклікала праблемы з водазабеспячэннем у шэрагу рэгіёнаў Украіны.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі раскрытыкаваў міжнародныя арганізацыі за бяздзейнасць пасля катастрофы ў Новай Кахоўцы

08.06.2023 11:03
Калі міжнародныя арганізацыі забыліся ратаваць жыцці і іх няма на месцы катастрофы, значыць, іх увогуле няма, заявіў лідар Украіны.