Беларуская Служба

Эмануэль Макрон анансуе дапамогу Украіне пасля разбурэння дамбы на Дняпры

08.06.2023 19:01
«Францыя асуджае гэты подлы акт, які падвяргае насельніцтва рызыцы», – напісаў ён у сацыяльных сетках.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон PAP/EPA/AURELIEN MORISSARD / POOL

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон абвясціў, што ва Украіну будзе накіравана дапамога ў адказ на гуманітарную катастрофу на поўдні краіны. Паводка адбылася пасля таго, як Расія ўзарвала дамбу і гідраэлектрастанцыю ў Новай Кахоўцы на Дняпры.

Эмануэль Макрон правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, падчас якой выказаў салідарнасць з украінскім народам пасля расійскай атакі.

«Францыя асуджае гэты подлы акт, які падвяргае насельніцтва рызыцы», – напісаў ён у сацыяльных сетках. Крыніцы ў Елісейскім палацы кажуць, што Францыя перадасць медыцынскае абсталяванне, сродкі гігіены, сістэмы ачысткі вады і мабільныя цыстэрны.

Паскорыць вайсковую падтрымку Украіне паабяцала ўчора і кіраўніца французскай дыпламатыі Катрын Калона. Пасля размовы з прэзідэнтам Францыі Уладзімір Зяленскі выказаў надзею, што замежная падрыхтоўка ўкраінскіх пілотаў пачнецца як мага хутчэй. Францыя – адна з краін, якія ўзялі на сябе гэтае абавязацельства.

IAR/аз

Лондан выдзеліць дадатковыя грошы на падтрыманне ядзернай бяспекі Украіны

08.06.2023 13:30
Захоп Масквой Запарожскай электрастанцыі павялічвае рызыку аварыі, перасцярог Лондан.