Беларуская Служба

Украінскія вайскоўцы або партызаны падарвалі расійскія склады на акупаванай тэрыторыі

18.06.2023 16:10
Вёска Рыкава знаходзіцца больш чым за 100 км ад мяжы тэрыторыі, якую кантралюе Украіна.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt

У нядзелю УСУ падарвалі расійскія склады боепрыпасаў у акупаванай Расіяй частцы Херсонскай вобласці на поўдні Украіны. У вёсцы Рыкава пад Генічаскам раніцай некалькі гадзінаў было чуваць выбухі.

Абстрэл пацвердзілі ўкраінскія ўзброеныя сілы, у тым ліку камандуючы ВПС Украіны Мікалай Аляшчук, які паведаміў, што пацярпеў буйны расійскі склад боепрыпасаў.

«Партызаны гараць!» — напісаў ён у сваім Telegram, выкарыстоўваючы ранейшую назву вёскі. "Добрая праца, спадары! Больш агню!" - дадаў.

У сваю чаргу прэс-сакратар ВПС Украіны Юрый Ігнат выказаў здагадку, што напады ў Херсонскай вобласці маглі быць справай рук украінскіх партызан.

Вёска Рыкава знаходзіцца больш чым за 100 км ад мяжы тэрыторыі, якую кантралюе Украіна, выбухі таксама былі чутныя ў Скадоўску і Лазурным - гарадах, размешчаных на паўднёвым узбярэжжы Чарнамор'я Херсонскай вобласці, на поўнач ад Крымскага паўвострава.

IAR/нг