Беларуская Служба

Брытанская разведка: Расія нясе найбольшыя страты з часоў баёў за Бахмут

18.06.2023 17:38
Тым часам мабілізаваныя скардзяцца, што іх адправілі пад Бахмут да «апалчэнцам» без дакументаў, зброі і заробку.
:
Фота: Баста!

У Мінабароны Брытаніі адзначаюць, што ў апошнія дні працягваліся цяжкія баі, найбольш інтэнсіўныя з якіх вяліся ў Запарожскай вобласці, на захадзе Данецкай вобласці і вакол Бахмута. Украіна працягвае весці наступленне і дабіваецца поспехаў.

На паўднёвым напрамку расійскія войскі вядуць абарончыя аперацыі, таксама маючы некаторы поспех. У разведцы адзначаюць, што страты ёсць з абодвух бакоў, аднак расійскія страты, верагодна, самыя высокія з моманту піку бітвы за Бахмут у сакавіку.

Тым часам мабілізаваныя з акупаванага Крыма і Стаўраполля скардзяцца, што іх адправілі пад Бахмут да «апалчэнцам» без дакументаў, зброі і заробку.

- Нашы дакументы згубілі, мы не знаходзімся на ўліку ў ніводнай частцы, нас знялі з уліку ў нашых ваенкаматах. Мы плаваем у паветры, нас кінулі, можа, дзеля разведкі боем?

У мабілізаваных, якіх адправілі забіваць украінцаў, у наяўнасці толькі аўтаматы, але няма доступу да асоб, якія могуць прымаць адказныя рашэнні аб іх лёсе.

Крыніца: Баста!

нг