Беларуская Служба

Украінцы прасоўваюцца ўглыб расійскай абароны

19.06.2023 11:02
Плошча вызваленых на поўдні тэрыторый складае ўжо больш за 100 км2.
        .
Украінскія жаўнеры ў нядаўна вызваленым пасёлку Благадатнае Данецкай вобласці. Ілюстрацыйны здымакEPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA.

За два тыдні наступальных дзеянняў на Бярдзянскім і Мелітопальскім напрамках ВСУ вызвалілі 8 населеных пунктаў - Ганна Маляр

Намесніца міністра абароны паведаміла, што за названы перыяд украінскімі падраздзяленнямі былі вызваленыя Навадараўка, Ляваднае, Старажовае, Макароўка, Благадатнае, Лабковае, Нясумнае, Пяціхатка.

У Пяціхатцы УСУ ліквідавалі намесніка камандзіра ды цэлы батальён з Паўднёвай Асетыі.

Агулам украінскія падраздзяленні на таўрычным кірунку прасунуліся ў глыбіню абароны саперніка да 7 км..

Вызваленая на поўдні плошча складае 113 км2.

юл