Беларуская Служба

Расія больш не будзе сябрам для Захаду

19.06.2023 13:05
Гэтую думку выказаў чэшскі вайсковец, зазначыўшы, што найлепшы фактар ​​стрымлівання Крамля - гэта рэальныя дзеянні.
Ілюстрацыйны здымакEPA/EVGENY BYATOV/HOST PHOTO AGENCY/RIA NOVOSTI/SPUTNIK Dostawca: PAP/EPA.

Начальнік Генеральнага штабу арміі Чэхіі генерал Карэл Жэгка лічыць, што незалежна ад таго, як скончыцца вайна Расіі супраць Украіны, Масква больш не будзе сябрам для Захаду. На яго думку, Расія ідзе па траекторыі, якая вядзе да канфлікту з НАТО.

«Справа не ў тым, што Масква плануе канфлікт з NATO, ці што яна хоча з намі ваяваць. Я спадзяваюся, што да гэтага не дойдзе», - растлумачыў генерал у інтэрв'ю, апублікаваным у панядзелак штодзённіку «Lidove Noviny».

Аднак «тое, як паводзіць сябе Расія, тая рыторыка, якую яна выбірае, калі пераконвае сваё насельніцтва, што яна ўжо ваюе з намі, робіць крок у гэтым напрамку», — сказаў Жэгка. Ён дадаў, што ў выпадку канфлікта, Чехія будзе закранутая, бо праз гэтую краіну праходзяць шляхі забеспячэння ўсходняга флангу NATO.

Жэгка заявіў, што трэба прыкласці ўсе намаганні, каб пазбегнуць канфлікту з Расіяй. «Адзіны спосаб зрабіць гэта — пабудаваць моцную абарону і паказаць ім (расіянам), што яны не павінны нават спрабаваць», — сказаў вайсковец. На яго думку, лепшы фактар ​​стрымлівання - гэта рэальныя дзеянні.

РАР/юл