Беларуская Служба

Расія магла прымусова дэпартаваць з Украіны нават 300 тысяч дзяцей

19.06.2023 16:11
Пра гэта паведаміла ўкраінская ўпаўнаважаная па правах дзіцяці Дар'я Герасімчук. Пакуль ва Украіну вярнулі з Расіі толькі 373 дэпартаваных дзяцей.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Alena Solomonova

«Нашы разлікі паказваюць, што гэта можа быць 200-300 тысяч дзяцей», — сказала Герасімчук у інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс-Украіна».

«Чаму мы не можам назваць дакладную лічбу? Па-першае, надалей частка тэрыторыі Украіны пад акупацыяй. Мы дакладна не ведаем, што здарылася з дзецьмі. Толькі пасля вызвалення таго ці іншага горада можна дакладна вызначыць, ці ёсць там сям'я з канкрэтным дзіцем. Калі не, мы пачынаем пошук», — сказаў дарадца прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Як дадала чыноўніца, «нягледзячы на тое, што гэта можа быць 200-300 тысяч дэпартаваных і гвалтоўна дэпартаваных дзяцей, украінскі бок на гэты момант пацвердзіў 19 499 такіх выпадкаў.

Украінскія ўлады неаднаразова адзначалі велізарную праблему з высвятленнем лёсу дэпартаваных дзяцей, а таксама неадпаведнасць колькасці да некалькіх сотняў тысяч дзяцей, якія фігуруюць у СМІ, у тым ліку з расійскага боку, і колькасцю выпадкаў пацверджана ўладамі.

На сайце https://childrenofwar.gov.ua ўкраінскія ўлады абнаўляюць пацверджаныя дадзеныя аб дэпартаваных дзецях.

ПАП