Беларуская Служба

На разгляд Вярхоўнай Рады Украіны ўнесеная пастанова аб аб'яўленні Беларусі агрэсарам

19.06.2023 12:01
Гэты крок разглядаецца як адказаў на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі РБ.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z t.me/pul_1

Тэксту дакументу пакуль няма, але назва зразумелая: просім ААН і партнёраў прызнаць Беларусь агрэсарам.

Сярод аўтараў шырокі палітычны спектр, у тым ліку шмат народных дэпутатаў ад кіруючай большасці.

Рэгістрацыі папярэднічала тыднёвая кампанія ў СМІ, падчас якой лідары грамадскай думкі паказвалі, што Беларусь павінна выплаціць рэпарацыі. Адным з лідараў кампаніі быў Сяргей Прытула, які сёння першым анансаваў праект.

Гэты крок можна разглядаць як адзін з адказаў на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

Крыніца: БУСт. Білорусько-Український спостерігач