Беларуская Служба

Фінансавы пакет ЕС для Украіны будзе дзейнічаць да 2027 года

19.06.2023 13:44
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, заўтра Еўрапейская камісія павінна прадставіць дэталі падтрымкі, і якая можа скласці каля 72 мільярдаў еўра.
Ілюстрацыйны здымакEPA/MOHAMED HOSSAM Dostawca: PAP/EPA.

На гэты год ЕЗ выдзеліў Украіне 18 мільярдаў еўра на падтрыманне функцыянавання дзяржавы. Грошы пералічваюцца ў рамках штомесячных рэгулярных плацяжоў.

Цяпер Камісія прапануе стварыць асобны фонд для Украіны, па-за бюджэтам ЕС, і выдзяляць такую ​​ж суму штогод да 2027 года, гэта значыць агулам 72 мільярды еўра ў выглядзе нізкапрацэнтных крэдытаў і бязвыплатных грантаў. Канчатковае рашэнне прымуць камісары, якія збяруцца заўтра.

Прапанова Еўракамісіі яшчэ павінна быць зацверджана краінамі ЕС. Тут можа быць складана атрымаць згоду, таму што не ўсе краіны ЕС жадаюць выдзяляць дадатковыя грошы. Тым больш, што абслугоўванне крэдытаў павялічылася і абслугоўванне фонду аздараўлення ЕС будзе ў некалькі разоў вышэй, чым меркавалася ў 2020 годзе, калі ён быў ухвалены.

У сваю чаргу Украіна – як паведаміў брусельскаму карэспандэнту Польскага радыё адзін з дыпламатаў Еўрасаюзу – зазначае, што 18 мільярдаў еўра ў год недастаткова. На дадзеным момант ідзецца гаворка пра дэфіцыт  – ад 4 да 11 мільярдаў еўра.

ПР/юл