Беларуская Служба

ЗША і Кітай дасягнулі прагрэсу ў перамовах

19.06.2023 14:36
Знаходзячыся ў Пекіне, дзяржсакратар Энтані Блінкен сустрэўся з кітайскім лідарам.
    ()           19  2023 .
Старшыня КНР Сі Цзіньпін (справа) паціскае руку дзяржсакратару ЗША Энтані Блінкену падчас сустрэчы ў Пекіне 19 чэрвеня 2023 г.EPA/XINHUA / LI XUEREN CHINA OUT / Dostawca: PAP/EPA.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што ЗША і Кітай дасягнулі прагрэсу ў перамовах па ключавых пытаннях паміж дзвюма краінамі.

Размова прадстаўнікоў дзвюх краін доўжылася крыху больш за паўгадзіны, але раней Энтані Блінкен на працягу сутак шматгадзінна размаўляў з найбліжэйшым паплечнікам прэзідэнта КНР.
«Кітайскі бок выразна выклаў сваю пазіцыю, і абедзве краіны дамовіліся весці перагаворы ў атмасферы ўзаемаразумення. Мы дасягнулі прагрэсу і дасягнулі згоды па некаторых важных пытаннях. Спадзяваюся, што візіт амерыканскага дзяржсакратара значна стабілізуе адносіны паміж нашымі краінамі», — сказаў Сі Цзіньпін.

Кітайскае дзяржаўнае тэлебачанне CCTV паведаміла, што падчас папярэдніх перамоў старшыня камітэта па замежных справах Камуністычнай партыі Кітая Ван І сказаў дзяржсакратару ЗША, што візіт адбыўся ў крытычны момант у кітайска-амерыканскіх адносінах.

«Мы павінны выбіраць паміж дыялогам і канфрантацыяй, супрацоўніцтвам і канфліктам. Мы павінны пераламаць памылковыя тэндэнцыі і вярнуцца да стабільнага шляху ў нашых адносінах, каб супрацоўнічаць разам», - сказаў Ван І. Кітайскі чыноўнік таксама папярэдзіў Злучаныя Штаты не прымаць паспешлівых дзеянняў у дачыненні да Тайваня.

ПР/юл