Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі наведаў востраў Змяіны

08.07.2023 14:05
Адказ, які ўкраінскія абаронцы вострава далі расіянам, хутка стаў сімвалам украінскага супраціву.
Уладзімір Зяленскі наведаў востраў Змяіны Telegram/Zelenskiy

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўшанаваў памяць абаронцаў вострава Змяінага ў Чорным моры.
Нагадваем, 24 лютага 2022 года востраў, дзе знаходзіліся 13 украінскіх памежнікаў, быў абстраляны расійскімі караблямі. Адзін з абаронцаў даў непрыстойны адказ на расійскую прапанову здацца. Ягоныя словы, якія паўтарылі СМІ па ўсім свеце, хутка сталі сімвалам украінскага супраціву расіянам.
Яны з'явіліся на майках і плакатах, на ўкраінскай ваеннай тэхніцы. Украінская пошта прысвяціла памятную марку абаронцам вострава.

Востраў быў заняты ворагам 24 лютага 2022 года, а яго абаронцы ўзяты ў палон. У сакавіку 2022 года яны вярнуліся ў краіну пасля абмену палоннымі, а ў чэрвені таго ж года расійскія вайскоўцы пакінулі востраў.

Прэзідэнт Зяленскі ўсклаў кветкі да помніка абаронцам вострава. Ён сказаў, што вяртанне вострава дае надзею на тое, што Украіна верне ўсю сваю тэрыторыю. Палітык таксама падзякаваў абаронцам краіны:

- З гэтага месца перамогі я хачу падзякаваць усім нашым воінам за гэтыя 500 дзён. Нашым узброеным сілам, разведцы, Нацыянальнай гвардыі, памежным войскам, Службе бяспекі Украіны, паліцыі, нашу народу. Дзякуй усім, хто змагаецца за ўкраінскую Айчыну.

Мы абавязкова пераможам! Слава Украіне!, – пераконваў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

IAR/аз