Беларуская Служба

Перамовы аб спыненні вайны ва Украіне прайшлі ў Саудаўскай Аравіі

06.08.2023 18:25
На перамовах у Саудаўскай Аравіі, прысвечаных спыненню агрэсіўнай вайны Расіі ва Украіне, абмяркоўваецца яшчэ адзін магчымы мірны план.
Kijów, Ukraina, 06.08.2023. Instalacja herbu Ukrainy na tarczy pomnika Matka Ojczyzna na terenie Narodowego Muzeum II Wojny Światowej w Kijowie
Kijów, Ukraina, 06.08.2023. Instalacja herbu Ukrainy na tarczy pomnika "Matka Ojczyzna" na terenie Narodowego Muzeum II Wojny Światowej w KijowieФота: PAP/Vladyslav Musiienko

Пра гэта Нямецкаму агенцтву прэсы стала вядома ад дыпламатаў, якія знаходзяцца ў Джыдзе. Па іх словах, бок, які прымае, - Саудаўская Аравія - прадставіў такі план разам з іншымі краінамі. Часткай плана з'яўляецца цэласнасць Украіны, спыненне агню на ўсіх франтах, пачатак мірных перамоваў пад назіраннем ААН і абмен палоннымі. Саудаўская Аравія таксама праінфармавала Расію аб ходзе перамоваў, паведамляе @BILD_Russian.

Кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны і кіраўнік украінскай дэлегацыі Андрэй Ярмак распавёў пра вынікі сустрэчы ў Саудаўскай Аравіі па рэалізацыі ўкраінскай «формулы міру» і адзначыў, што большасць краін-удзельніц вызначыліся, як яны зробяць свой унёсак, паведамляе «Украінская праўда».

Ярмак адзначыў, што на сустрэчы ў Джыдзе было амаль у тры разы больш краін-удзельніц, чым на кансультацыях у Капенгагене, і назваў размову «надзвычай сумленнай і адкрытай».

«Былі розныя меркаванні, але ўсе прысутныя засведчылі прыхільнасць сваіх краін прынцыпам Статута ААН, міжнароднага права і павагі суверэнітэту і непарушнасці тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў. І менавіта на гэтых прынцыпах пабудавана «Формула міру» (праграма па спыненню вайны, якую прапануе Украіна – Рэд.). Сустрэча ў Джыдзе стала крокам да практычнай рэалізацыі мірных ініцыятыў, прапанаваных Украінай. Кожная дзяржава, якая ўдзельнічае ў кансультацыях, мае магчымасць паказаць лідарства ў глабальных намаганнях па міры. І большасць з іх ужо вызначылі сваю ролю ў рэалізацыі асобных пунктаў Формулы», – сказаў Ярмак.

Паводле яго слоў, бакі дамовіліся працягваць працу на розных прадстаўнічых узроўнях.

У рамках кансультацый у Джыдзе ўкраінская дэлегацыя таксама правяла шэраг двухбаковых сустрэч: абмяркоўваліся дэталі рэалізацыі мірных ініцыятыў.

У суботняй сустрэчы прынялі ўдзел дарадцы па палітычных пытаннях і пытаннях бяспекі каля 40 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Сярод іх былі палітыкі з Украіны, ЗША, ЕС і Германіі, а таксама з Кітая, Індыі, Турцыі і іншых. Расія, якая развязала вайну 17 месяцаў таму, запрашэння не атрымала.

вх