Беларуская Служба

Украіна: Вайскоўцы знішчылі расійскі вузел сувязі ў раёне Бахмута

09.08.2023 11:01
За апошнія суткі ўкраінцы вялі наступ на Данбасе, у Херсонскай вобласці і на поўдні краіны.
Вайна ва Украінеfacebook.com / General Staff of the Armed Forces of Ukraine

На думку вайсковых аналітыкаў, расійская абарона ўжо настолькі аслабленая, што на асобных участках можна чакаць прарыву фронту Узброенымі сіламі Украіны.

У адказ на ўкраінскі штурм агрэсар нанёс удары з паветра па цывільных аб'ектах Украіны.

За апошнія суткі ўкраінцы вывелі з ладу расійскі вузел сувязі ў раёне Бахмута. Прадстаўнік Усходняй групоўкі Узброеных сіл Украіны Сяргей Чараваты паведаміў, што на гэтым участку фронту загінулі 65 вайскоўцаў агрэсара, 120 атрымалі раненні.

За ноч расіяне тройчы ўдарылі па Нікапалі на поўдні Украіны. 18-гадовы хлопец загінуў на месцы здарэння, яшчэ трое мужчын атрымалі раненні. Пашкоджаныя касцёл і жылыя пабудовы. Колькасць ахвяр панядзелкавага ракетнага абстрэлу Пакроўска ўзрасла да дзевяці. Выратавальныя службы Украіны паведамілі, што пацярпелі больш за 80 чалавек, у тым ліку паліцэйскія, ратавальнікі і дзеці.

яс