Беларуская Служба

За мінулыя суткі ўкраінскія вайскоўцы знішчылі 820 расійскіх акупантаў

09.08.2023 12:11
З 1 па 7 жніўня са Сватаўска-Крэмінскага напрамку ў Белгарадскі шпіталь было накіравана каля 500 акупантаў з агнястрэльнымі раненнямі рознай ступені.
Андрэй Кавалёўhttps://www.youtube.com/watch?v=h-e8Xv0XzJQ

На фоне паспяховых наступальных дзеянняў Сіл Украіны значна павялічылася колькасць загінулых расійскіх акупантаў, паведамляе прэс-сакратар Генштаба УСУ Андрэй Кавалёў.

- У сувязі з рэзкім павелічэннем колькасці параненых і загінулых акупантаў на Сватаўска-Крэмінскім напрамку для эвакуацыі параненых акупантаў у Расію ў горадзе Сватава часова акупаванай Луганскай вобласці зафіксавана прыбыццё медыцынскіх работнікаў в/ч 442 акруговага ваеннага клінічнага шпіталя Мінабароны Расіі. У прыватнасці, з 1 па 7 жніўня са Сватаўска-Крэмінскага напрамку ў Белгарадскі шпіталь было накіравана каля 500 акупантаў з агнястрэльнымі раненнямі рознай ступені. У той жа час, каб схаваць рэальную колькасць сваіх страт на фронце, загінулых расійскіх акупантаў адпраўляюць у Растоў-на-Доне.

Усяго за мінулыя суткі ўкраінскія вайскоўцы знішчылі 820 расійскіх акупантаў.

яс