Беларуская Служба

Украіна робіць спробы прарваць абарону агрэсара ў раёне Бахмута

12.08.2023 10:30
Жнівень – апошні месяц, калі надвор’е ў раёне баявых дзеянняў дазваляе бесперашкодна выкарыстоўваць цяжкую ваенную тэхніку.
Вынік ракетнага ўдару па ўкраінскім ЗапарожжыPAP/EPA/Zaporizhzhia City Council HANDOUT HANDOUT

Ноччу беспілотнікі атакавалі акупаваны Расіяй Крым. Каля 20 беспілотных лятальных апаратаў упалі ў розных раёнах паўвострава, выклікаўшы паніку сярод жыхароў і турыстаў.
Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястшэмбскі:

- На працягу сутак на фронце істотных змен не адбылося. Украіна робіць спробы прарваць абарону агрэсара ў раёне Бахмута і ў Херсонскай вобласці. З іншага боку расіяне наступаюць у раёне Купянска. Вайсковы эксперт Ян Мацьвееў падкрэслівае, што жнівень – апошні месяц, калі надвор’е ў раёне баявых дзеянняў дазваляе бесперашкодна выкарыстоўваць цяжкую ваенную тэхніку. На думку эксперта, праз некалькі тыдняў умовы надвор'я пачнуць мяняцца з летніх на восеньскія, і тады перасоўвацца па гразкай мясцовасці колавай тэхніцы, у асноўным грузавікам, якія забяспечваюць жаўнераў на перадавой, стане больш складана. Паводле звестак украінскага Генштаба, за мінулыя суткі на Данбасе і на поўдні Украіны адбылося 30 баявых сутыкненняў з войскамі агрэсара.

IAR/аз

Генштаб УСУ: За апошнія суткі на фронце адбылося больш за 30 баявых сутыкненняў

12.08.2023 07:31
Верагоднасць нанясення ракетных і авіяўдараў па тэрыторыі Украіны застаецца высокай, папярэджвае Генштаб УСУ.