Беларуская Служба

Украіна нарошчвае вытворчасць ракет і тэхнікі

12.08.2023 13:33
Як сказаў Уладзімір Зяленскі, такая большая вытворчасць патрэбна краіне.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі Twitter/Wołodymyr Zełenski

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна павялічвае вытворчасць ракет і вайсковай тэхнікі. З гэтай нагоды кіраўнік дзяржавы склікаў нараду з міністрамі абароны, стратэгіі і прамысловасці. Як сказаў Уладзімір Зяленскі, такая большая вытворчасць патрэбна краіне:

- Я атрымаў даклады аб пастаўках ракет і тэхнікі і аб вытворчасці нашай зброі. Мінабароны і Мінстратэгіі і прамысловасці паведамілі, што мы пастаянна нарошчваем і пастаўкі і вытворчасць. Мы пастаянна працуем над ліквідацыяй бюракратыі. Наша абаронная прамысловасць выйдзе на ўзровень, неабходны дзяржаве. Украіна валодае гэтай сілай. І дзякуй за гэтыя намаганні ўсім, хто цяпер працуе над украінскай вытворчасцю!

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі таксама запэўніў, што ўрад прыкладае намаганні для экспарту ўкраінскай сельскагаспадарчай вытворчасці за мяжу.

IAR/аз

Зяленскі вырашыў распусціць усе абласныя «ваенкаматы»

11.08.2023 18:09
Па выніках праверкі ваенкаматы распачалі 112 крымінальных спраў у дачыненні да службовых асоб, аб'явілі 33 падазрэнні.