Беларуская Служба

Брытанская разведка: У «вагнераўцаў» праблемы з фінансаваннем

13.08.2023 12:12
«Калі расійская дзяржава больш не плаціць «Вагнеру», то найбольш верагодным плацельшчыкам з'яўляюцца беларускія ўлады», – робіць выснову брытанская разведка. 
Ілюстрацыя Фота: RG72, CC BY-SA 4.0, via Wikimedia Commons

Т. зв. ПВК «Вагнер» спрабуе эканоміць на зарплаце сваім наймітаў з-за недахопу фінансавання, лічыць разведка Злучанага Каралеўства.

Групоўка наймітаў, верагодна, рухаецца да працэсу скарачэння і рэканфігурацыі, галоўным чынам дзеля таго, каб зэканоміць на выдатках на заработную плату персаналу ў перыяд недахопу фінансаў, – гаворыцца ў штодзённым у аглядзе брытанскай разведкі.

У Мінабароны Брытаніі адзначаюць, што пасля няўдалага мецяжу ў чэрвені 2023 года расійская дзяржава дзейнічала супраць іншых бізнес-інтарэсаў уладальніка «Вагнера» Яўгена Прыгожына. Існуе рэальная магчымасць, што Крэмль больш не фінансуе групу. «Калі расійская дзяржава больш не плаціць «Вагнеру», то найбольш верагодным плацельшчыкам з'яўляюцца беларускія ўлады», – робіць выснову брытанская разведка. Аднак такія выдаткі зʼяўляюцца патэнцыйна непажаданым знясіленнем сціплых рэсурсаў рэжыму Лукашэнкі.

Нагадаем, баевікі т. зв. ПВК «Вагнер» прыбылі ў Беларусь у асноўным без сваёй цяжкай тэхнікі, бо маглі перадаць яе расійскаму Мінабароны.

pap/эж