Беларуская Служба

Па Адэскай вобласці расіяне запусцілі 8 ракет «Калібр» і 15 ударных дронаў «Шахед»

14.08.2023 07:57
У Адэсе з-за падзення абломкаў ракет успыхнулі некалькі пажараў, выбітыя вокны ў будынках. 
   .
Паветраная трывога ва Украіне.Фота: УНІАН

Вайна ва Украіне. На працягу мінулых сутак расійскія захопніцкія войскі распачалі беспаспяховыя спробы наступлення на Купянскім напрамку і спрабавалі вярнуцца на страчаныя пазіцыі на Данеччыне і Запарожжы. Як паведамляе Генштаб УСУ, за мінулыя суткі адбыліся 33 баявыя сутыкненні з ворагам.

Паводле дадзеных аналітыкаў амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны, на працягу 13 жніўня ўкраінскія войскі вялі контрнаступальныя аперацыі як мінімум на двух участках фронту і прасунуліся ў заходняй частцы Данецкай – усходняй частцы Запарожскай вобласці і ў заходняй частцы Запарожскай вобласці.

Ноччу расіяне запусцілі па Адэскай вобласці 8 ракет «Калібр» і 15 ударных дронаў «Шахед», паведамляе кіраўнік Грамадскай рады пры Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук. Усе атакі сілы супрацьпаветранай абароны адбілі.

Кіраўнік Адэскай АВА Алег Кіпер паведаміў, што ў Адэсе з-за падзення абломкаў ракет успыхнулі некалькі пажараў, выбітыя вокны ў будынках. Пацярпелі тры чалавекі.

УНІАН/нг