Беларуская Служба

Украінскі генерал: Існуе верагоднасць паўторнага наступу акупантаў на Кіеў

14.08.2023 14:57
Рашэнне будуць прымаць у Крамлі.
  .
Генерал Сяргей Наеў. Фота: Прэс-служба Аб'яднаных сілаў

Расійскія акупанты могуць распачаць новую спробу наступу на Кіеў, калі такое рашэнне прымуць улады краіны-агрэсара РФ. Пра гэта ў інтэрв'ю «РБК-Украіна» заявіў камандуючы Абʼяднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны генерал Сяргей Наеў.

«Паўторны наступ на Кіеў ніхто ніколі не выключаў. Мы разумеем, што варожыя намеры залежаць толькі ад рашэнняў вышэйшага палітычнага кіраўніцтва РФ. Так што, улічваючы пазначанае, такая верагоднасць існуе, але па стане на дадзены момант яна не падмацаваная сіламі і сродкамі. Але гэта не значыць, што ў далейшым гэта не можа адбыцца», – сказаў Наеў.

Паводле яго слоў, усё будзе залежаць ад прыняцця рашэнняў і ад наяўнасці сіл і сродкаў у суперніка.
«Наша разведка маніторыць сітуацыю і своечасова даводзіць інфармацыю да кіраўніцтва УСУ і адпаведных камандуючых групоўкамі. Улічваючы гэта, мы робім усё, каб павысіць нашу здольнасць не дапусціць паспяховых варожых дзеянняў на кіеўскім напрамку. Улічваючы, што вораг можа зрабіць гэта ў будучыні – да гэтай працы мы прыцягваем і кіраўнікоў АВА, і іншыя складнікі сілаў абароны і бяспекі», – адзначыў Наеў.

Хартыя'97

нг