Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны ўзнагародзіў беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава

15.08.2023 11:49
Беларус ваяваў за свабоду Украіны з 2015 года.  
 .
Эдуард Лобаў.Foto: Фота: YouTube/print screen

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасмяротна ўзнагародзіў беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава ордэнам «За мужнасць».

Беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў загінуў 26 студзеня, абараняючы Угледар. У сваім апошнім баі ён выратаваў камандзіру жыццё. Беларус служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе, удзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласці і Чарнобылю ад расійскіх акупантаў.

Эдуард Лобаў – былы палітвязень. Ён быў затрыманы 18 снежня 2010 года разам з лідарам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам, а затым незаконна асуджаны на чатыры гады калоніі строгага рэжыму. Эдуард цалкам адбыў свой тэрмін у калоніі «Ваўчыныя норы».

Эдуард Лобаў ваяваў ва Украіне з 2015-га года.

нг