Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны наведвае брыгады на ўсходзе краіны

16.08.2023 08:02
Дзякуючы гэтаму мы зможам значна глыбей ацаніць сітуацыю, падкрэсліў Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны наведаў войска ў Запарожскай вобласці PAP/EPA/Office of the President of Ukraine HANDOUT

Прэзідэнт Украіны запэўніў, што яго краіна будзе мець сілы, неабходныя дзеля таго, каб гарантаваць трывалы мір. Уладзімір Зяленскі паведаміў у сацсетках, што цяпер наведвае баявыя брыгады, якія ваююць на фронце. Між тым, ён пабываў ужо ў Данецкай і Запарожскай абласцях:

- Калі такі шлях праходзіць брыгада за брыгадай, з якіх кожная мае рэальны баявы вопыт. Дзякуючы гэтаму мы можам значна глыбей ацэньваць сітуацыю; задумацца, як канкрэтны вопыт адной брыгады можа быць выкарыстаны іншымі падраздзяленнямі і перанесены на ўсю нашу абарону.

Уладзімір Зяленскі таксама чарговы раз падзякаваў украінскім жаўнерам, якія ваююць на фронце.

IAR/аз

Прэзідэнт Украіны ўзнагародзіў беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава

15.08.2023 11:49
Беларус ваяваў за свабоду Украіны з 2015 года.