Беларуская Служба

Расійскі рынак пакінулі вядомы брэнд адзення і буйны фармацэўтычны канцэрн

22.08.2023 21:03
Амерыканскі фармацэўтычны канцэрн MSD таксама папярэдзіў аб спыненні паставак у Расію зепаціру – аднаго з самых запатрабаваных і даступных прэпаратаў для лячэння гепатыту С.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneAmani A/Shutterstock

Расійскі рынак пакінуў вядомы японскі брэнд адзення Uniqlo і амерыканскі фармацэўтычны канцэрн MSD, які з’яўляўся пастаўшчыком у Расію аднаго з самых запатрабаваных прэпаратаў для лячэння гепатыту С – леку зепацір.

Японская кампанія валодае ўнікальнымі тэхналогіямі па вытворчасці куртак, дэніму і трыкатажу. Нішу Uniqlo з пункту гледжання тэхналогій і коштаў пакуль не ўдалося заняць не толькі ў Расіі, але і іншых краінах свету, паведамляюць расійскія і ўкраінскія СМІ.

Амерыканскі фармацэўтычны канцэрн MSD таксама папярэдзіў аб спыненні паставак у Расію зепаціру – аднаго з самых запатрабаваных і даступных прэпаратаў для лячэння гепатыту С.

У 2022 годзе на долю гэтага прэпарата ў схемах лячэння, аплачаных у Расіі дзяржавай, прыйшлося 19%, а ў першым паўгоддзі 2023 года – 18%.
Кампанія ўжо спыніла пастаўкі вакцыны ад ветраной воспы, адзёру, краснухі і паратыту, а таксама прэпарату супраць ВІЧ.

вс