Беларуская Служба

Міжнародная следчая група дакументавала злачынствы расіян ва Украіне

23.08.2023 08:22
У яе ўваходзяць таксама палякі. 
 .          .
Ілюстрацыйны здымак. Знішчаны ў выніку расійскага абстрэлу жылы будынак у Крывым Рогу.Фота: Telegram / DnipropetrovskaODA

Польскія пракуроры і паліцэйскія з міжнароднай следчай групы дакументавалі расійскія злачынствы ва Украіне. Падчас другой паездкі мерапрыемствы праводзіліся ў Сумскай і Чарнігаўскай абласцях.

Следчыя агледзелі разбураныя грамадскія будынкі: бальніцы, школы і дзіцячыя сады. Менавіта гэтыя месцы пацярпелі ад расійскай артылерыі, ракет і беспілотнікаў. У выніку загінулі мірныя жыхары, у тым ліку дзеці. У дэлегацыю польскіх паліцэйскіх таксама ўваходзілі тэхнікі, аператары 3D-сканера і піратэхнікі. У сувязі з блізкасцю лініі фронту на месцы таксама працавалі супрацоўнікі контртэрарыстычных падраздзяленняў і ратаўнік.

Міжнародная следчая група па расследаванні ваенных злачынстваў ва Украіне была створаная па ініцыятыве Украіны, Польшчы і Літвы 25 сакавіка мінулага года. Цягам наступных месяцаў да каманды далучыліся Латвія, Эстонія, Славакія і Румынія, а таксама Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. Сёлета ў сакавіку група падпісала дамову аб супрацы з Міністэрствам юстыцыі ЗША.

IAR/нг