Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны: Зімой Расія зноў паспрабуе разбурыць нашу энергасістэму

07.10.2023 13:01
Уладзімір Зяленскі запэўніў, што ўлады ўсведамляюць пагрозу з боку Крамля перад будучай зімой.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны заявіў, што гэтай зімой расіяне зноў паспрабуюць разбурыць украінскую энергасістэму. Уладзімір Зяленскі адзначыў, што па ўсёй краіне ідзе падрыхтоўка да зімы, а таксама рамонт аб'ектаў і сетак, разбураных у выніку леташніх баявых дзеянняў расійскіх войскаў:

- Улады Расіі робяць тое, што ўжо раней рабілі. Паўтараюць усе памылкі і дрэнныя рэчы. Калі ў іх не атрымліваецца, то яны думаюць, што зрабілі мала злога для таго, каб атрымалася.

Украінскі лідар запэўніў, што ўлады ўсведамляюць пагрозу з боку Крамля перад будучай зімой.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі: Расія будзе гатовая да новай агрэсіі пасля 2028 года

06.10.2023 09:11
Ва Украіны ёсць інфармацыя аб тым, што Крэмль будзе гатовы напасці на іншую еўрапейскую краіну праз 5 гадоў, калі ёй дадуць магчымасць аднавіць вайсковы патэнцыял пасля паражэнняў ва Украіне.