Беларуская Служба

Падчас абстрэлу вёскі Граза загінула супрацоўніца Польскай гуманітарнай акцыі

07.10.2023 08:01
«Яе смерць – вялікая страта для яе сям'і, сяброў і ўсёй каманды Польскай гуманітарнай акцыі», – чытаем у паведамленні арганізацыі.
Лагатып Польскай гуманітарнай акцыіpah.org.pl

Польская гуманітарная акцыя паведаміла, што падчас абстрэлу вёскі Граза ў Харкаўскай вобласці загінуў супрацоўнік гэтай арганізацыі.

«З вялікім болем паведамляем, што 5 кастрычніка ў выніку абстрэлу вёскі Граза Харкаўскай вобласці Украіны загінула супрацоўніца нашага цэнтра псіхасацыяльнай дапамогі, якая ў той час удзельнічала ў сямейнай сустрэчы. Яна была працаўладкаваная ў цэнтры Польскай гуманітарнай акцыі ў горадзе Шаўчэнкава Харкаўскай вобласці. Яе асноўнай задачай была падтрымка пажылых людзей, на якіх скіравана дзейнасць цэнтра», – гаворыцца ў паведамленні, змешчаным на старонцы арганізацыі ў Facebook.

«Яе смерць – гэта вялікая страта для яе сямʼі, сяброў і ўсёй каманды Польскай гуманітарнай акцыі», – чытаем у паведамленні.

IAR/аз

Рэакцыя Польшчы на ракетны ўдар РФ па вёсцы Граза: Расію трэба спыніць!

06.10.2023 17:52
Варожая ракета трапілі ў мясцовы магазін і суседняе кафэ, дзе адбываліся памінкі па ўкраінскаму ваеннаму. На месцы трагедыі загінулі больш за 50 чалавек, пераважна жанчыны.