Чэхія знайшла замежныя крыніцы артылерыйскіх боепрыпасаў для Украіны, заявіў прэзідэнт краіны Петр Павел у суботу, 17 лютага, на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Міністр абароныЧэхіі Яна Чарначова адмовілася паведаміць, пра якія краіны ідзе гаворка. Паводле звестак СМІ, гэта можа быць Турцыя, Паўднёвая Карэя або ПАР.
Петр Павел заявіў, што «Фірмы з Чэхіі ведаюць, дзе ўзяць 0,5 мільёна 155-мм і 300 тысяч 122-мм снарадаў».
155-мм артылерыйскія снарады лічацца стандартнымі боепрыпасамі ў краінах Паўночнаатлантычнага альянсу. У сваю чаргу снарады калібра 122 мм выкарыстоўваюцца ў постсавецкіх гаўбіцах.
Прэзідэнт Чэхіі заявіў у Мюнхене, што Украіну неабходна падтрымліваць зброяй і боепрыпасамі з усіх даступных крыніц. Умовай атрымання боепрыпасаў, пра якія кажа Петр Павэл, з'яўляецца дамова аб фінансаванні з ЗША, Нямеччыны, Нарвегіі ці іншых краінаў.
iar/ez