Беларуская Служба

Расійскія ракеты забілі чатырох мірных грамадзянаў у Краматорску ды Славянску

18.02.2024 12:51
Як паведамляюць украінскія ратавальныя службы, разбураныя жылыя дамы і аб'екты грамадзянская інфраструктуры.
Ілюстрацыя Volodymyr Vorobiov/Shutterstock

Чатыры чалавекі загінулі ў выніку расійскага ўдару па Краматорску і Славянску ў Данецкай вобласці Украіны ўчора ўдзень. Як паведамляюць украінскія ратавальныя службы, разбураныя жылыя дамы і аб'екты грамадзянская інфраструктуры.

У суботу, 17 лютага ўвечары расійскія акупанты выпусцілі тры ракеты па прамысловай зоне і прыватных дамах у Краматорску. Былі разбурылі два і пашкоджаны 23 будынкі. Паводле інфармацыі мясцовых, уладаў расійская ракета трапіла ў школу ў Славянску.

Нагадаем, Краматорск знаходзіцца прыкладна ў 20 кіламетрах ад лініі фронту ў Данецкай вобласці. З пачатку вайны горад шмат разоў падвяргаўся абстрэлам з боку Расіі. У выніку ракетнага ўдару па чыгуначным вакзале ў красавіку 2022 года там загінулі больш за 60 чалавек.

iar/ez