Беларуская Служба

УС Украіны адбілі наступ акупантаў на Запарожскім кірунку

18.02.2024 18:06
Паводле вайскоўцаў, знішчана 18 адзінак тэхнікі (у тым ліку 3 танкі), каля 70 акупантаў, яшчэ 80 параненыя. Пасля наступлення захопнікі адышлі на ранейшыя пазіцыі.
ІлюстрацыяФото: Kutsenko Volodymyr/ Shutterstock

Падраздзяленні УС Украіны ў Запарожскай вобласці адбілі наступ расійскіх акупантаў, адкінуўшы іх на ранейшыя пазіцыі, – паведамляе Аператыўнае камандаванне «Захад» УСУ.

Паводле вайскоўцаў, знішчана 18 адзінак тэхнікі (у тым ліку 3 танкі), каля 70 акупантаў, яшчэ 80 параненыя. Пасля наступлення захопнікі адышлі на ранейшыя пазіцыі.

«Разрэкламаваны наступ імя «Цэзара Кунікова» на запарожскім напрамку пацярпеў крах, як і аднайменны вялікі дэсанты карабель. У наступе было задзейнічана 30 адзінак тэхнікі і даволі вялікая колькасць асабістага складу праціўніка», – паведаміла АК «Захад».

Нагадаем, 14 лютага ля ўзбярэжжа Алупкі з дапамогай дронаў украінцамі быў патоплены вялікі дэсантны карабель ЧФ Расіі «Цэзар Кунікаў».

pravda.com.ua/ez


Каля берагоў Крыма ўкраінская выведка затапіла вялікі дэсантны карабель расіян

14.02.2024 10:13
Выбухі раніцай 14 лютага чулі ў Ялце, Алупцы і Місхоры.