«Я хацеў бы выказаць вялікую, вялікую падзяку народу Літвы. Мне далі вялікі мандат даверу, і гэтым крэдытам даверу, я разумею, мне трэба будзе даражыць», – заявіў Гітанас Науседа ў нядзелю ў сваім выбарчым штабе.
Па дадзеных Галоўнай выбарчай камісіі, пасля падліку галасоў 74,43 працэнта выбарцаў прагаласавалі за Наўседу.
Як і ў 2019 годзе, кандыдат ад кансерватараў Інгрыда Шыманітэ заняла другое месца з 24,06 працэнта падтрымкі. У другім туры мінулых выбараў за палітыка прагаласавалі 33,04 працэнта грамадзян. У нядзелю ўвечары Шыманітэ прызнала сваю паразу і павіншавала пераабранага Науседу.
Гітанас Наўседа заявіў, што падчас свайго другога прэзідэнцкага тэрміна плануе працягваць надаваць увагу мэтам дзяржавы дзеля ўсеагульнага дабрабыту. Пры гэтым, паводле яго слоў, надзвычай важнымі становяцца дзве іншыя сферы працы – знешняя палітыка і бяспека.
«Незалежнасць Літвы, свабода Літвы падобныя крохкаму посуду, які мы павінны шанаваць, абараняць, не дазволіць яму трэснуць, і з гэтай прычыны трэба будзе шмат зрабіць для таго, каб сістэма калектыўнай бяспекі, НАТА, наша партнёрства з краінамі Еўрасаюза працавалі на агульную карысць і карысць для Літвы», – сказаў Наўседа.
Паводле яго слоў, асноўнымі саюзнікамі Літвы застаюцца ЗША, Германія, Польшча і краіны Балтыі.
Падчас галасавання, якое адбылося ў нядзелю, жыхары Літвы выказвалі сваю волю больш пасіўна, чым у першым туры выбараў. Два тыдні таму да урны для галасавання прыйшлі 59,37 працэнта жыхароў, а ў гэтую нядзелю – 49,61 працэнта. Пяць гадоў таму агульная яўка ў першым туры выбараў складала 56,46 працэнта, а ў другім туры – 53,43 працэнта.
delfi.lt/вх