Беларуская Служба

Удары нямецкай зброі па Расіі не пагражаюць эскалацыяй – канцлер Германіі

04.06.2024 13:02
Нядаўна ўрад Германіі зняў абмежаванні на выкарыстанне перададзенай Украіне зброі.
Олаф ШольцPAP/EPA/CLEMENS BILAN

Выкарыстанне Украінай нямецкай зброі для знішчэння ваенных аб'ектаў на тэрыторыі Расіі не прывядзе да эскалацыі, заявіў канцлер Германіі Олаф Шольц у эфіры радыё Antenne Bayern.

Паводле яго слоў, права Украіны выкарыстоўваць заходнюю зброю для знішчэння цэляў у Расіі дазволіць Кіеву абараніць свае буйныя гарады, у прыватнасці, Харкаў.
Пры гэтым Шольц адзначыў, што рашэнне аб зняцці абмежаванняў на прымяненне нямецкай зброі было старанна прадуманае ў супрацоўніцтве з «сябрамі і саюзнікамі» Берліна.

Нядаўна ўрад Германіі зняў абмежаванні на выкарыстанне перададзенай Украіне зброі. Цяпер украінскія сілы могуць наносіць удары па тэрыторыі Расіі. Падобнае рашэнне на днях прынялі ЗША.

вс

Германія перадасць Украіне дадатковыя САУ PzH 2000 і РСЗА MARS II

12.10.2022 18:55
Тэхніка будзе адпраўленая ва Украіну ў бліжэйшыя некалькі тыдняў.

Германія перадала Украіне ракеты для сістэмы супрацьпаветранай абароны IRIS-T

15.12.2022 19:43
IRIS-T SLM лічыцца адной з самых дасканалых сістэм СПА ў свеце, якіх нават няма на ўзбраенні Бундэсвера.

Германія перадасць Украіне яшчэ 20 БМП Marder

10.04.2024 20:03
Германія з’яўляецца другой пасля ЗША краінай па аб’ёму аказанай Украіне дапамогі.