Беларуская Служба

Швецыя арандуе турму ў Эстоніі

06.06.2026 17:02
Колькасць зняволеных у Швецыі хутка расце, таму ўлады вырашылі арандаваць частку нявыкарыстанай турэмнай інфраструктуры Эстоніі.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Lisa Kennedy from Pixabay/CC0

Швецыя арандуе турму ў Эстоніі. На гэтым тыдні парламент у Стакгольме ратыфікаваў пагадненне паміж дзвюма краінамі. Згодна з дамовай, шведы заплацяць эстонцам, сярод іншага, больш за 30 мільёнаў еўра за ўтрыманне 300 зняволеных.

Паводле інфармацыі эстонскага грамадскага тэлебачання ETV, першая група каля 100 зняволеных можа быць пераведзена ў турму ў Тарту ўжо ў жніўні. Да канца года чакаецца, што іх колькасць павялічыцца да 200, а пазней — нават да 600.

У звязку з гэтым Эстонская пенітэнцыярная служба плануе наняць 300 новых супрацоўнікаў. Кандыдаты павінны быць грамадзянамі Эстоніі, валодаць эстонскай мовай, мець як мінімум сярэднюю адукацыю і бездакорную рэпутацыю. Яны могуць разлічваць на пачатковы заробак у памеры 2400 еўра ў месяц. Таксама плануецца навучанне персаналу англійскай мове, бо чакаецца, што большасць шведскіх зняволеных валодае гэтай мовай.

Эстонскім дэпутатам яшчэ трэба ўхваліць арэнду турмы. Галасаванне па гэтым пытанні адбудзецца ў сераду 10-га чэрвеня.

Колькасць зняволеных у Швецыі хутка расце. Таму ўлады вырашылі арандаваць частку нявыкарыстанай турэмнай інфраструктуры Эстоніі. Урад Эстоніі чакае, што праект прынясе фінансавыя выгады і дазволіць падтрымліваць турэмную інфраструктуру ў належным стане і падрыхтаваць персанал. У цяперашні час у эстонскіх турмах утрымліваецца каля 1700 зняволеных, хоць агульная змяшчальнасць перавышае 3000 чалавек.

ПР/юл