Міністры ўнутраных спраў ЕЗ абмяркоўваюць у Бруселі, як Супольнасць павінна рэагаваць на падзеі на грэчаска-турэцкай мяжы. Дзясяткі тысяч чалавек штурмуюць мяжу ЕЗ пасля рашэння Анкары адкрыць межы.
Урад у Афінах пры падтрымцы Еўразвязу заблакаваў памежны рух і не хоча нікога прапускаць.
Польшча прапанавала Грэцыі дапамогу ў абароне межаў з Турцыяй. Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Камінскі заявіў у Бруселі, што Варшава гатова накіраваць 100 памежнікаў і 100 паліцыянтаў у Грэцыю.
- Мы можам аказаць грэкам вельмі рэальную дапамогу. 100 польскіх памежнікаў, вельмі дасведчаных, якія ўдзельнічалі ў такіх місіях, могуць вельмі хутка адправіцца ў Грэцыю і эфектыўна і прафесійна выканаць там сваю місію. Тое ж самае тычацца і паліцыянтаў.
Міністр заявіў, што прапанова дапамогі не ўключае згоду на прыём бежанцаў. Пераразмеркаванне бежанцаў не ўяўляецца магчымым. Ідзецца толькі пра рэальную абарона грэчаска-турэцкай мяжы, якую мы разглядаем як знешнюю мяжу Еўрапейскага Звязу, – дадаў кіраўнік МУС Польшчы, які ўдзельнічаў у надзвычайнай нарадзе па сітуацыі на мяжы паміж Грэцыяй і Турцыяй.
ПР/юл