Федэральны канстытуцыйны суд Нямеччыны ў адпаведнай пастанове прызнаў, што Цэнтрабанк ЕЗ парушыў канстытуцыю ФРГ, скупіўшы дзяржаўныя аблігацыі. У лістападзе мінулага года Суд Еўрапейскага Звязу прыняў пастанову, якая дазваляе такія трансакцыі.
Дарадца прэзідэнта Польшчы Павел Салэк у эфіры Польскага радыё адзначыў, што гэта адметны выпадак у нямецкім заканадаўстве:
-Немцы заўжды падкрэслівалі, што для іх вялікую вагу мае Федэральны канстытуцыйны суд. Гэта тычылася як нацыянальнага ўзроўню, так і міжнароднага. Першыя сігналы змены дактрыны зя’віліся яшчэ ў 2009 годзе.
Эксперты ацэньваюць дадзенае рашэнне Канстытуцыйнага суда ФРГ, як пераломнае. Суд ЕЗ перакрочыў паўнамоцтвы Еўрапейскага Звязу і гэта было прызнана Берлінам.
IAR/эж