Прэзідэнт ЗША загадаў увесці 10-працэнтнае мыта на канадскі алюміній. Дональд Трамп заявіў, што сусед з поўначы „залівае” амерыканскі рынак гэтым металам, што пагражае амерыканскай металургічнай прамысловасці.
Ён таксама нагадаў, што некалькі месяцаў таму яго адміністрацыя пагадзілася адмяніць згаданае мыта пасля таго, як урад Канады паабяцаў абмежаваць экспарт алюмінію на амерыканскі рынак. Аднак, паводле Дональда Трампа, канадцы не стрымалі слова.
Паводле крыніцы інфармацыі ў канадскім урадзе, дзяржава адкажа ЗША ўводзячы мыта на амерыканскія тавары.
Амерыканская гандлёва-прамысловая палата назвала рашэнне прэзідэнта Трампа „крокам у няправільным кірунку”, які прывядзе да павышэння коштаў для бізнесу і спажыўцоў у ЗША. Іншае меркаванне выказаў старшыня кампаніі Century Aluminium Майкл Блес, які лічыць, што дзеянні прэзідэнта дапамогуць забяспечыць бесперапыннасць айчыннай вытворчасці ў гэтай галіне. Дарэчы вытворца алюмінію лабіраваў увядзенне мыта.
аз