Беларуская Служба

СБУ затрымала каля 60 прарасійскіх актывістаў у Харкаве

22.04.2021 12:56
СБУ паведаміла, што затрыманыя былі накіраваны ў Харкаў, каб справакаваць грамадскую незадаволенасць.
Помнік насупраць сядзібы СБУ ў Кіеве Крыніца: Беларуская служба ПР, Э. Жолуд

Служба бяспекі Украіны паведаміла аб затрыманні каля 60 чалавек, накіраваных, па яе словах, прарасейскімі палітычнымі сіламі для правядзення акцый пратэсту ў Харкаве.

У паведамленні адзначаецца, што акцыі былі спланаваныя як спосаб «апраўдання магчымых актаў агрэсіі Расіі ў дачыненні да Украіны».

СБУ паведаміла, што затрыманыя былі накіраваны ў Харкаў, каб справакаваць грамадскую незадаволенасць.

«Гэтыя групы былі накіраваныя ў Харкаў адной з прарасійскіх палітычных сіл для правядзення пратэсных акцый у горадзе, а таксама правакавання грамадскай незадаволенасці і масавых супрацьпраўных дзеянняў падчас чарговай сесіі Харкаўскага гарадскога савета», – заявіла СБУ.

Пакуль украінскія спецслужбы не паведамляюць падрабязнасцяў справы.

Reuters/эж

Украінца судзяць па абвінавачанні ў шпіянажы на карысць Беларусі цягам амаль 15 гадоў

10.09.2019 12:04
Гэта пяты выпадак нібыта вербавання ўкраінцаў беларускімі спецслужбамі і першы, калі абвінавачанне патрабуе пакарання.

НАТА заклікае Расію вывесці войскі з мяжы з Украінай

13.04.2021 16:39
Канцэнтрацыя расійскіх войскаў на мяжы з Украінай самая вялікая з 2015 года.

Украіна запатрабавала членства ў ЕЗ і НАТА

16.04.2021 10:45
 «Мы не можам бясконца сядзець у зале чакання ЕЗ і НАТА», – заявіў кіраўнік дзяржавы Уладзімір Зяленскі.