Беларуская Служба

Украіна запатрабавала членства ў ЕЗ і НАТА

16.04.2021 10:45
 «Мы не можам бясконца сядзець у зале чакання ЕЗ і НАТА», – заявіў кіраўнік дзяржавы Уладзімір Зяленскі.
Ukraińscy żołnierze w Donbasie
Ukraińscy żołnierze w Donbasietwitter.com/Defence of Ukraine

Украіна на фоне сцягвання расийскіх войскаў да яе межаў зноў заклікала надаць ёй членства ў Еўрапейскім Звязе і Паўночнаатлантычным альянсе. «Мы не можам бясконца сядзець у зале чакання ЕЗ і НАТА», – заявіў кіраўнік дзяржавы Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю французскай газеце Le Figaro напярэдадні сустрэчы з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель у пятніцу, 16 красавіка.

Раней міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба на прэс-канферэнцыі з кіраўнікамі МЗС краін Балтыі заявіў, што Масква «адкрыта пагражае Кіеву вайной і разбурэннем украінскай дзяржавы». «Чырвоная лінія для Украіны – наша дзяржаўная мяжа. Калі Расія пяройдзе гэтую рысу, яна пацерпіць», – дадаў Кулеба.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс пацвердзіў салідарнасць Захаду з Кіевам. «Украіна ніколі не застанецца адна», – запэўніў Ландсбергіс.

dw.com/эж

ЗША занепакоеныя канцэнтрацыяй расійскіх войск на мяжы з Украінай

10.04.2021 15:45
Вашынгтон настроены прыняць адэкватныя меры для вырашэння любых агрэсіўных дзеянняў Крамля.

Дзяржсакратар ЗША перасцярог Расію ад агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны

12.04.2021 08:10
Энтані Блінкен заявіў, што Вашынгтон знаходзіцца ў пастаянным кантакце з хаўруснікамі і партнёрамі ў Еўропе.

Пуцін не хоча размаўляць з Зяленскім

12.04.2021 13:07
Крэмль не адказаў на заклікі Украіны пагутарыць пра абвастрэнне сітуацыі на Данбасе, паведамляюць прадстаўнікі прэзідэнта Зяленскага.

Міністры замежных спраў ЕС абмяркуюць канцэнтрацыю расійскіх войскаў ля мяжы з Украінaй

12.04.2021 16:10
Відэаканферэнцыя з удзелам кіраўнікоў дыпламатыі дзяржаў-членаў запланавана на наступны панядзелак, 19 красавіка.

«Вялікая сямёрка» занепакоеная ростам колькасці вайскоўцаў РФ ля межаў Украіны

13.04.2021 10:40
«Вялікая сямёрка» пацвердзіла сваю непахісную прыхільнасць незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама падтрымала стрыманасць Кіева.

НАТА запатрабавала адвесці расійскія войскі ад мяжы з Украінай

13.04.2021 12:35
Генеральны сакратар Столтэнберг заклікаў Маскву спыніць правакацыі і правесці дээскалацыю. .