Папа Францішак адкрыў у Ватыкане канферэнцыю, прысвечаную дэмаграфічнай катастрофе ў Італіі. У мерапрыемстве прымаюць удзел прэм'ер-міністр Марыё Драгі, міністры адукацыі і сям’іі, прадпрымальнікі, палітыкі, людзі культуры і спорту.
Канферэнцыю пры падтрымцы Папы рымскага арганізаваў Каталіцкі форум сямейных асацыяцый.
Адмыслоўцы звяртаюць увагу, што ў мінулым годзе ў Італіі нарадзілася на больш за 160 тысяч дзяцей менш, чым 12 гадоў раней. Калі згаданая тэндэнцыя будзе працягвацца, то праз 45 гадоў колькасць насельніцтва Італіі зменшыцца на сем мільёнаў чалавек.
Спецыяльным госцем мерапрыемства стане вядомы італьянскі футбаліст Чыра Імобіле з сям’ёй.
аз