За два з паловай месяца да выбараў кіруючая партыя Расіі губляе грамадскую падтрымку. Паводле дадзеных Усерасійскага цэнтра даследавання грамадскай думкі, «Адзіную Расію» падтрымліваюць 28,7% грамадзян.
Парламенцкія выбары ў Расіі запланаваныя на 17-19 верасня. Падтрымка кіруючай партыі выбаршчыкамі настолькі нізкая, што гэта не гарантуе «Адзінай Расіі» канстытуцыйнай большасці ў Дзярждуме. Каля 14% расійцаў падтрымліваюць Камуністычную партыю Расійскай Федэрацыі і 10% – Ліберальна-дэмакратычную партыю Расіі. У сваю чаргу, кааліцыя «Справядлівая Расія – патрыёты – за праўду» можа разлічваць на падтрымку 7%.
Некаторыя незалежныя расійскія каментатары адзначаюць, што кіруючы лагер мае нізкія рэйтынгі, нягледзячы на тое, што ён правёў акцыі, якія выключылі антыпуцінскія апазіцыйныя групы з удзелу ў выбарах.
аз