Беларуская Служба

У Сафіі працягваецца саміт краінаў Трохмор'я

09.07.2021 10:18
Еўрапейскія лідары прынялі сёння Сафійскую дэкларацыю аб бягучым супрацоўніцтве.
.   . , , 8  2021
А. Дуда і Р. Радзеў, Сафія, 8 ліпеня 2021 года Крыніца: PAP/Andrzej Lange

Лідары краінаў Цэнтральнай Еўропы абяцаюць супрацоўніцтва па аднаўленні эканомік пасля пандэміі. У Сафіі адбываецца другі дзень саміту краінаў Трохморʼя. У Балгарыю прыехалі прадстаўнікі дванаццаці краін нашага рэгіёну, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, а таксама знешнія партнёры ініцыятывы – у прыватнасці, з Нямеччыны, Грэцыі, Японіі, Вялікай Брытаніі і ЗША.

Адной з тэм перамоваў зʼяўляецца барацьба з крызісам, выкліканым пандэміяй. Гаспадар саміту, прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў гаварыў на адкрыцці другога дня саміту, што краіны рэгіёна павінны выкарыстоўваць інструменты Еўрапейскага Звязу:

-Вельмі важна, каб мы дасягнулі сінэргіі са стратэгічнай праграмай Еўрапейскага Звязу, з праграмай аднаўлення ў трансатлантычным партнёрстве.

Еўрапейскія лідары прынялі сёння Сафійскую дэкларацыю аб бягучым супрацоўніцтве. У прэзідэнта Анджэя Дуды на сёння запланавана двухбаковая сустрэча з Руменам Радзевым. Учора польскі лідар правёў перамовы з прэзідэнтам Грэцыі Катэрынай Сакелярапулю.

iar/эж

Анджэй Дуда: Трохмор’е – адзін з важнейшых напрамкаў маёй палітыкі

07.09.2020 13:43
Сустрэча прадстаўнікоў фінансавых біржаў  краінаў Трохмор'я праходзіць у Кракаве.

Дзяржсакратар ЗША: «Польшча – верны хаўруснік і бясцэнны партнёр»

24.02.2021 09:23
Дзяржсакратар ЗША і міністр замежных спраў Польшчы, у тым ліку, абмеркавалі «выклікі свабоднаму свету, сітуацыю ў Беларусі і наступствы расійскай агрэсіі супраць Украіны».