Беларуская Служба

Прыспяшаецца эвакуацыя брытанцаў з Кабулу

14.08.2021 09:17
Сітуацыя ў Афганістане не мае ваеннага рашэння, – падкрэсліў кіраўнік брытанскага ўрада.
Miejsce zdarzenia
Miejsce zdarzeniaPAP/EPA/JAWED KARGAR

Эвакуацыя брытанцаў з Кабула – гэта пытанне некалькіх дзён, – заявіў прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства Борыс Джонсан. Талібы падыходзяць да сталіцы Афганістана. Пасля адступлення амерыканскіх войскаў яны хутка прасоўваюцца наперад, авалодваючы ўсё новымі паселішчамі краіны. Прэмʼер-міністр Джонсан падкрэслівае, што Каралеўства чакала такога павароту спраў. Палітык таксама дадае, што эвакуацыя закране і некаторых афганцаў:

-У бліжэйшыя некалькі дзён пераважная большасць супрацоўнікаў і чыноўнікаў амбасады вернецца дадому. Мы таксама павялічым нашы намаганні па эвакуацыі тых афганцаў, якія на працягу апошніх 20 гадоў дапамагалі нам і міжнародным сілам.

Сітуацыя ў Афганістане не мае ваеннага рашэння, – падкрэсліў кіраўнік брытанскага ўрада. Ён дадаў, што Вялікая Брытанія можа ганарыцца сваёй роляй у Афганістане, таму што гэта прывяло да нейтралізацыі пагрозы з боку Аль-Каіды, а таксама прымусіла дазволіла тамтэйшым жанчын карыстацца раней недаступнымі для іх правамі, напрыклад, правам на адукацыю.

iar/эж

Афганістан: Польскія жаўнеры вяртаюцца дадому

25.06.2021 18:29
Заканчваецца дваццацігадовая прысутнасць замежных войскаў у гэтай краіне.

Афганістан: Урадавыя сілы рыхтуюцца вярнуць мяжу

10.07.2021 09:43
Талібы заяўляюць, што яны кантралююць 85% тэрыторыі Афганістана.

Еўрасаюз рыхтуецца да чарговай хвалі міграцыі

10.08.2021 16:38
Чарговай крыніцай нестабільнасці, якая накручвае хвалю міграцыі, з’яўляецца Афганістан.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі заклікаў талібаў спыніць гвалт

13.08.2021 11:24
Далейшую падтрымку афганскага народа палітык паставіў у залежнасць ад «павагі асноўных правоў усіх афганцаў».