Кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза заявіў, што санкцыі, якія будуць уведзеныя супраць Расіі, будуць самымі жорсткімі, якія ЕС калі-небудзь уводзіў у сваёй гісторыі. Жазэп Барэль падкрэсліў, што яны выклікаюць беспрэцэдэнтную ізаляцыю Расіі за яе напад на Украіну.
«Гэта самыя змрочныя гадзіны для Еўропы з часоў Другой сусветнай вайны. Гэта не толькі парушэнне міжнароднага права, але і парушэнне асноўных прынцыпаў чалавечага суіснавання», – заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕС.
Вечарам у Бруселі лідары ЕС сустрэнуцца на пазачарговым саміце, каб падрыхтаваць пакет новых абмежаванняў супраць Расіі.
IAR /аз