Беларуская Служба

Кіраўнік НАТА паўтарыў заклік да хуткага пераўзбраення Украіны

11.01.2023 21:03
Мы павінны рабіць яшчэ больш і хутчэй, пераконваў Енс Столтэнбэрг.
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Генеральны сакратар НАТА паўтарыў заклік да хуткага пераўзброення Украіны. Енс Столтэнберг згадаў жорсткія баі за Бахмут і Саледар на ўсходзе краіны. :

- Гэта яшчэ раз сведчыць аб мужнасці ўкраінскіх узброеных сіл, якія змагаюцца за абарону сваёй краіны. Гэта таксама паказвае, наколькі важнае для нас павелічэнне ваеннай падтрымкі для Украіны. Дзякуючы нашай падтрымцы вы можаце ўбачыць вынікі на полі бою. У гэты адказны момант вайны мы павінны рабіць яшчэ больш і хутчэй.

Найбольш жорсткія баі зараз ідуць у раёне Бахмута і Саледара. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў пачаў новы дыпламатычны наступ і пераконвае Захад павялічыць ваенную дапамогу.

IAR/аз

НАТА і ЕС ствараюць аператыўную групу па абароне крытычнай інфраструктуры

11.01.2023 15:03
«Леташняя дыверсія на газаправодзе Nord Stream паказала, што ЕС і НАТА павінны быць гатовыя супрацьстаяць новым пагрозам».