Беларуская Служба

У сакавіку прэзідэнт ЗША сустрэнецца з кіраўніцтвам Польшчы

15.02.2024 19:47
Сустрэча будзе прымеркаваная да 25-годдзя ўступлення Польшчы ў НАТА.
 .
Белы дом. Photo: 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

12 сакавіка прэзідэнт Джо Байдэн сустрэнецца ў Белым доме з прэзідэнтам Анджэем Дудам і прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам, афіцыйна пацвердзіў Белы дом.

Сустрэча будзе прымеркаваная да 25-годдзя ўступлення Польшчы ў НАТА і мае на мэце падкрэсліць супольнае заангажаванне ЗША і Польшчы ў рамках Паўночнаатлантычнага альянсу.

Прэзідэнт ЗША разам з прэзідэнтам Дудам і прэм’ер-міністрам Тускам будуць гаварыць аб планаваным саміце НАТА ў Вашынгтоне.

«Яны таксама абмяркуюць амерыкана-польскае стратэгічнае партнёрства ў галіне энергетычнай бяспекі, трывалыя эканамічныя адносіны і сумесную прыхільнасць ЗША і Польшчы дэмакратычным каштоўнасцям», – сказаў прадстаўнік Белага дома.

IAR/аз

Міністр абароны ЗША запэўніў Украіну ў далейшай падтрымцы

15.02.2024 07:01
Злучаныя Штаты Амерыкі па-ранейшаму стаяць на баку Украіны, гарантаваў Лойд Осцін падчас сустрэчы Кантактнай групы па абароне Украіны.