Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Канцлер Германіі: капітуляцыя Украіны выключана

21.10.2026 14:26
Фрыдрых Мерц заявіў, што капітуляцыя Украіны, асабліва безумоўная, будзе «капітуляцыяй усіх нас і пагражае парадку бяспекі ў Еўропе»
   , , 20  2026 .
Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, Берлін, 20 кастрычніка 2026 г.REUTERS/Lisi Niesner

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц звярнуўся з гэтымі словамі да адміністрацыі Дональда Трампа ў адказ на планы ЗША правесці перамовы з Кітаем і Расіяй без удзелу дэлегатаў Кіева.

Канцлер Германіі заявіў, што капітуляцыя Украіны, асабліва безумоўная, будзе «капітуляцыяй усіх нас і пагражае парадку бяспекі ў Еўропе». Таму падчас Берлінскага форуму «Глабальны дыялог» Фрыдрых Мерц запэўніў у далейшай падтрымцы Украіны, падкрэсліўшы, што яго мэта — не працягваць вайны.

Прэм'ер-міністр Германіі сказаў, што еўрапейскія краіны гатовыя ўдзельнічаць у перамовах і несці адказнасць за іх вынікі.

Прэс-сакратар Фрыдрыха Мерца раней заявіў, што ўрад Германіі знаходзіцца ў цесным кантакце са Злучанымі Штатамі адносна Украіны.

IAR/яс