Беларуская Служба

Па велічыні запасаў вады некаторыя рэгіёны Польшчы нагадваюць пустынныя краіны

08.08.2019 12:20
«Егіпет у нас пад Лоддзю, а Кенія – у Любліне».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne pixabay

Пра недахоп вады, а нават катастрафічны нізкі яе ўзровень, гаворыцца ў Польшчы ўжо нейкі час. Пра гэта піша «Gazeta Wyborcza» у артыкуле пад загалоўкам «Егіпет у нас пад Лоддзю, а Кенія – у Любліне».

Амаль адна чацвёртая чалавецтва пакутуе ад недахопу вады. Сярод 189 дзяржаваў, які трапілі ў рэйтынг доступу да вады, Польшча знаходзіцца на 86-ым месцы. Так што агулам па краіне сітуацыя не трагічная, але шмат залежыць ад ваяводства. Скажам, калі б узяць пад увагу толькі Лодзінскае ваяводства, яно б трапіла значна вышэй – на 41-ае месца, побач з Іракам, Егіптам ды Партугаліяй, дзе навукоўцы кажуць ужо пра гэтак званы водны стрэс, калі запасы вады меншыя, чым запатрабаванасць на яе. У выніку могуць пачацца канфлікты, голад, міграцыя, фінансавая нестабільнасць.

У Польшчы праблему малых прыродных рэсурсаў пагаршаюць сухія летнія перыяды, якія становяцца ўжо нормай, а не анамаліяй. Засуха балюча закранае перш за ўсё фермераў, але таксама звычайных жыхароў.

На свеце дзе-нідзе яшчэ горш. У індыйскім горадзе Чэнаі, дзе пражывае 11 млн. жыхароў, у чэрвені вада перастала цячы з кранаў. Навукоўцы называюць гэта «нулявым днём» і перасцерагаюць, што падобная катастрофа пагражае многім іншым гарадам. Каб перадухіліць крызіс, улады краін шукаюць розныя спосабы. Напрыклад, у бразільскім Сан-Паўлу вадаёмы амаль высахлі. Улады ўвялі сістэму ўзнагарод і пакаранняў для жыхароў. Тыя, хто выкарыстоўваў менш вады, атрымлівалі ўзнагароды, а пры высокім узроўні спажывання жыхары плацілі за ваду больш. Крызіс удалося закончыць, абсалютная большасць жыхароў пачала эканоміць ваду.

нг

Больш на гэтую тэму: Засуха